Информация об УО
Новости
Слова тыдня "Кухар"
Прадаўжаем знаёміцца з беларускімі словамі. На мінулым тыдні дзеці вывучалі слова КУХАР. Падтрымка і асабісты прыклад бацькоў — найлепшая дапамога ў выхаванні любові да роднага слова. Давайце размаўляць па-беларуску разам!
Аплікацыя "Трус"
Аплікацыя ў дзіцячым садзе дапамагае дзецям атрымаць навыкі фігурнага выразання. Дзецям прыходзіцца разрэзваць роўна ліст паперы, вучыцца згінаць ліст, выразаць круглыя, авальныя, квадратныя, дэталі. Дадзеныя заняткі дапамагаюць вучыцца размяшчаць правільна на аснове асобныя элементы агульнай кампазіцыі, выконваць патрабаваную паслядоўнасць, улічваючы той сюжэт, які павінен атрымацца пасля завяршэння ўсіх работ. Так на гэтым тыдні дзеці старэйшай групы рабілі аплікацыю "Трус".
Слова тыдня - цацкі.
На гэтым тыдні дзеці папоўнілі скарбонку слоў новым словам"Цацкі". Што рабілі нашы выхаванцы: дзеці стварылі калектыўны макет з будаўнічага матэрыялу, выканалі аплікацыю, размалёўвалі размалёўку цацак, вучыліся апісваць сваю любімую цацку. Падрыхтавалі інсцэніроўку з цацкамі "Зайкава хатка"
Дзень паэзіі.
Сёння адбылася сустрэча з бібліятэкарам Вярэйкаўскай бібліятэкі Вялічка Т.Г. Дзеці знаёміліся з творамі пра цацкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні.
Слова тыдня - ручнік.
На гэтым тыдні дзеткі ў садку знаёміліся з прыгожым беларускім словам РУЧНІК. Праз дыдактычныя і моўныя гульні,гульні-інсцэніроўкі з лялькай, праслухванне забаўлянак, развучванне пальчыкавых гульняў, упрыгожванне папяровага сілуэта ручніка, дзеці пазнаёміліся са словам, яго прызначэннем, развівалі дробную маторыку, тактыльнае ўспрыманне. Усвядомілі, што РУЧНІК-гэта прыгожы памочнік, які дапамагае нашым ручкам і тварыку быць чыстымі. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!
Праект "Слова тыдня"
«Слова тыдня» — рэспубліканскі адукацыйны праект і педагагічная ініцыятыва ў дзіцячых садах Беларусі. Галоўная мэта праекта - якасная рэализацыя зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі (адукацыйныя галіны «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін», «Падрыхтоўка да навучання грамаце», «Мастацкая літаратура» і інш.), а таксама захавання гісторыка-культурнай спадчыны і фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэсу да роднай мовы ва ўмовах двуязычча, развіццё беларускай звязнай мовы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу аўтэнтычнымі беларускімі словамі ў рускамоўных групах. Мова - гэта падмурак нацыянальнай ідэнтычнасці. Чуць прыгожую беларускую мову, азначае вучыць новыя словы, развіваць маўленне, пашыраць кругагляд, вучыцца адчуваць эмацыйныя адценні і ганарыцца тым, што мы, беларусы, маем такую багатую і мілагучную мову. Кожнае новае слова становіцца для дзіцяці маленькім адкрыццём! Размаўляючы па-беларуску, дзіця пачынае лепш разумець, хто ён, адкуль яго карані і ў чым унікальнасць яго культуры. Кожны чацвер у дзіцячым садку праходзьць беларускамоўны дзень! Менавіта ў гэты дзень мы знаёмім дзяцей з новым беларускім словам, якое актыўна выкарыстоўваем на працягу ўсяго дня. Паважаныя бацькі, запрашаем вас далучыцца да нашага праекту! Ваш удзел — гэта вельмі важны крок. Менавіта сям'я стварае жывое моўнае асяродзе, якое матывуе мацней за любое слова. Давайце разам ствараць для дзяцей свет, дзе беларускае слова гучыць горда і прыгожа!