Наша гісторыя

  

Нясем сваю мы спадчыну, здабытую ў вяках, 

Шануем песню матчыну –  нашнеацэнны скарб.

Яна для нас крыніцаюжывой вадызвініць,

Каб не маглізабыцца мы, дзелячаго нам жыць .

 Гісторыя нашага этнаграфічнага пакоя пачалася даўно. У пачатку 2000-х гадоў сіламі саміх работнікаў дашкольнай установы пачалася работа па набыцці экспанатаў у этнаграфічны пакой. Спачатку ён размяшчаўся ў асобным пакоі і насіў назву “Беларуская хатка”. У музеі ўтрымлівалася каля 30 экспанатаў асноўнага фонду.

Аднак, з размяшчэннем у нашай установе адукацыі пачатковай школы пакой прыйшлося рэарганізаваць і на доўгія годы ён заняў месца ў невялім кутку на калідоры другога паверха.

 І вось летам 2022 года у рамках выканання рашэння педагагічнага савета, які прайшоў у лістападзе 2021 года па тэме “Фарміраванне пачуцця патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту праз выхаванне любові да роднага краю, паважлівых адносін да сям’і, далучэння да культурных традыцый свайго краю ва ўстанове адукацыі” і ў рамках  Года гістарычнай памяці этнагарфічнфы пакой быў рэарганізаваны і заняў пачэснае месца ў выхаваўчай прасторы нашай установы адукацыі і стаў насіць назву “Наперад у мінулае”.

Час існавання рэарганізаванага пакоя складае 10 месяцаў. За гэты час у нас адбыліся экскурсіі як для дзяцей, так і для бацькоў,  заняткі па розным адукацыйным галінам, адкрыты музычны занятак з выкарыстаннем сродкаў музейнай педагогікі ў рамках тэматычнага кантролю пры падрыхтоўцы паседжання педагагічнага савета. 

 Задачы, якія ставяцца  педагагічным калектывам нашай установы адукацыі пры выкарыстанні сродкаў этнагарфічнага пакоя:

  • Стварыць прадметнае асяроддзе для работы па вывучэнні фальклору і багатых нацыянальных традыцый;
  • Прывіваць дзецям любоў да беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаёмства з лепшымі ўзорамі вуснай народнай творчасці: пацешкі, забаўлянкі, калыханкі, казкі, загадкі, гульні, легенды;
  • фарміраваць у дзяцей уяўленні прапрадметы адзення, прылады працы, прадметы побыту нашых продкаў.
  • Знаёміць дзяцей з беларускім народным мастацтвам як эфектыўным сродкам фарміравання станоўчых адносінаў да працы, любові да Радзімы (вырабы з саломкі, лёну, гліны; саламяныя і гліняныя цацкі; творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (сурвэткі, ручнікі);
  • Знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; фальклорам, народнымі промысламі;
  • Фарміраваць уяўленні аб народных святах.

  Праз арганізацыю прадметна-развіваючага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дзіцяці і садзейнічае яго пазнавальнай актыўнасці, прывіваем любоў да свайго народа, далучаем да нацыянальнай культуры, выхоўваем эстэтычны густ.

         Дзякуючы рэарганізацыі нашага этнаграфічнага пакоя мы паставілі перад сабой адну з гадавых задач “Фарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту беражлівыя адносіны да гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй краіны праз выкарыстанне сродкаў музейнай педагогікі”.

         Калі гаварыць  пра структуру  дзейнасці этнаграфічнага пакоя, то яе можна падзяліць на наступныя напрамкі:

 - прадметы побыту нашых продкаў; 

- прылады працы;

-- нацыянальнае адзенне;

 - прадметы дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

 - цацкі і вырабы з розных прыродных матэрыялаў: саламяныя, гліняныя, керамічныя, ільняныя.

 Асноўны фонд этнаграфічнага пакоя налічвае 35 экспанатаў. Дапаможны прадстаўлены вырабамі з саломы, керамічнымі, глінянымі, драўлянымі  вырабамі і цацкамі з ільну.

 Экспазіцыйнае размяшчэнне экспанатаў двухузроўневае. Экспанаты асноўнай экспазіцыі размешчаны на ўзроўні вачэй дзяцей, улічваючы прынцып бяспекі і даступнасці. Афармленне пакоя  выканана з натуральных матэрыялаў  ручной работы, аздоблена матузом з нацыянальным узорам. Другі ўзровень прадстаўляе сабой фотавыставу “Шляхамі нашых продкаў” . Мэта гэтага ўзроўня – стварэнне экспазіцыі для правядзення экскурсіі з рознымі ўзроставымі аўдыторыямі, як з дзіцячай, так і з дарослай.